Пікнік Vulitsa Ezha сёлета будзе і ў зімовай версіі
Вядомы гарадскі пікнік Vulitsa Ezha сёлета пройдзе не толькі ўлетку, але і ўзімку, піша Realt.by.
Дворык каля Палаца мастацтваў на вуліцы Казлова
Мерапрыемства запланаванае на 12—13 снежня і адбудзецца ў незвычайнай для яго лакацыі — у Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, 3, а таксама ва ўтульным унутраным дворыку побач.
На зімовым пікніку абяцаюць паставіць вялікую калядную ялінку, адкрыць рэзідэнцыю Дзеда Мароза і святочны кірмаш. Таксама будуць тэматычны фудкорт з зімовым барам, маркет мясцовых вытворцаў, майстар-класы і фотазоны.
Як і падчас летніх мерапрыемстваў, наведнікаў чакаюць вулічны кінатэатр, лекторыі, зоны для адпачынку і дабрачынны праект «Добрая Ежа».
Квіток на адзін дзень загадзя будзе каштаваць 30 рублёў, а ў дні правядзення пікніка — 35 рублёў.
Чытайце таксама:
Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт
На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны
У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў
Новы вобраз Міхалка. Як прайшоў канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Берліне