БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў

18.11.2026 / 22:34

Nashaniva.com

Беларусь дамагаецца адмены амерыканскіх санкцый па меры вырашэння пытанняў, якія маюць значэнне для Вашынгтона, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю індыйскаму тэлеканалу CNN-News18.

Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

«Па меры вырашэння пэўных пытанняў, якія маюць значэнне для амерыканскага боку, скажам так, па лініі праваахоўных органаў, мы дамагаемся зняцця шэрагу санкцый з боку ЗША ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь», — сказаў Рыжанкоў, відавочна намякаючы на праблему палітвязняў, якіх рэжым Лукашэнкі ўтрымлівае ў турмах.

Рыжанкоў заявіў, што беларускія ўлады кіруюцца ў дачыненнях з Вашынгтонам «здаровым прагматызмам» і зацікаўленыя ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што зняцце абмежаванняў станоўча ўплывае на замежны гандаль Беларусі. 

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што адносіны Беларусі з Расіяй не могуць быць прадметам гандлю ў перамовах з заходнімі краінамі. Ён назваў супрацоўніцтва з Расіяй безумоўным прыярытэтам і адзначыў, што пра гэта неаднаразова заяўляў Аляксандр Лукашэнка.

Што да дачыненняў з Еўрасаюзам, то адмена еўрапейскіх санкцый, маўляў, ужо не з'яўляецца для Мінска настолькі вострым пытаннем, як раней. Бо Беларусь ужо пераарыентавала гандаль і замежнапалітычныя намаганні на іншыя рэгіёны і паспяхова дала гэтаму рады. Але пры гэтым улады Беларусі нібыта па-ранейшаму хацелі б нармалізацыі дачыненняў з ЕС і скасавання абмежаванняў. 

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова

Каментары да артыкула