БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачала працаваць коўзанка каля Палаца спорту

18.11.2026 / 23:00

Nashaniva.com

У Мінску 17 лістапада пачала працаваць адна з самых папулярных коўзанак сталіцы — лядовая пляцоўка каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў, 4а.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Tochka.by

Коўзанка прымае наведнікаў штодня з 10:00. Кожны сеанс доўжыцца 45 хвілін, апошні заканчваецца а 23:45.

У будныя дні квіток для дарослых каштуе 10 рублёў, для дзяцей — 8 рублёў. У выхадныя і святочныя дні кошт павялічваецца на 2 рублі. Прадугледжаныя таксама іншыя тарыфы.

Можна набыць абанемент на 12 наведванняў. Для дарослых ён каштуе 90 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў і пенсіянераў — 70 рублёў. Працуе пункт пракату канькоў: даступныя памеры ад 26‑га да 48-га.

У адміністрацыі коўзанкі паведамілі, што да 31 снежня 2026 года можна карыстацца абанементамі, набытымі летась, калі на іх засталіся нявыкарыстаныя наведванні.

Таксама можна арандаваць усю лядовую пляцоўку. У будныя дні да 18:00 гэта каштуе 2000 рублёў за гадзіну, пасля 18:00 — 2800 рублёў. Арэнда на цэлы дзень, з 9:30 да 23:45, каштавацьме 21 600 рублёў. У выхадны дзень за арэнду коўзанкі на ўвесь гэты час давядзецца заплаціць 30 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Пікнік Vulitsa Ezha сёлета будзе і ў зімовай версіі

Сетка веладарожак у Мінску дасягнула 380 кіламетраў

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

У Брэсце паставяць навагоднюю елку, якая павінна ўсіх здзівіць

Каментары да артыкула