Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце
Прэзідэнт Расіі назваў Крымскі мост «выключна мірным аб’ектам», заявіўшы, што ён ужо даўно не выкарыстоўваецца для перавозкі ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў.
Уладзімір Пуцін падчас выступу ў Шэньджэні. Фота: Maxim Shemetov/Pool REUTERS via AP
Паводле яго слоў, пасля ўдараў па мосце Расія не будзе дамаўляцца, а стане адказваць на ўдары. Гэтыя адказы будуць «значна больш балючымі», чым удары УСУ па Крымскім мосце, паведамляе «Медуза».
Ён прызнаў, што аўтамабільнай частцы моста нанесена сур’ёзная шкода. Чыгуначная частка ўжо адноўленая, дадаў ён.
Чытайце таксама:
Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма
Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»