БЕЛ Ł РУС

У Ганцавіцкім раёне нейкі вылюдак адрэзаў сабаку лапы

19.11.2026 / 23:03

Nashaniva.com

У Ганцавіцкім раёне распачалі крымінальную справу па факце жорсткага абыходжання з жывёлай. Каля аграгарадка Хатынічы знайшлі сабаку з адрэзанымі лапамі, паведаміў Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паведамленне пра знойдзеную жывёліну паступіла ў міліцыю 18 лістапада. Сілавікі агледзелі прылеглую тэрыторыю і правялі падворны абыход найбліжэйшых населеных пунктаў.

Цяпер сабаку аказваюць неабходную дапамогу ў адной з ветэрынарных клінік Брэста.

Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Прызначаныя экспертныя даследаванні, праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб высветліць, хто вінаваты ў здарэнні, і прыцягнуць гэтых асоб да адказнасці.

Чытайце таксама:

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню

У Мінску п'яная цяжарная жанчына выкінула з 9‑га паверха кошку. Перад гэтым яна заступалася за сабаку

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга

71‑гадовы бягун працягнуў шпіца па зямлі падчас забегу. Да мужчыны прыйшла міліцыя

Каментары да артыкула