БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў

19.11.2026 / 23:12

Nashaniva.com

За першыя дзесяць месяцаў 2026 года ў Беларусі павялічылася колькасць загінулых у выніку забойстваў, а таксама выпадкаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на селектарнай нарадзе, прысвечанай прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле звестак МУС, амаль 90% людзей, якія ўчынілі забойствы, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Палова з іх нідзе не працавала, чвэрць раней мелі судзімасці, а кожны восьмы адначасова адпавядаў усім тром прыкметам.

Кубракоў заявіў, што большасці такіх злачынстваў папярэднічаюць злоўжыванне алкаголем, адсутнасць занятасці і сямейна-бытавыя канфлікты. Паводле яго слоў, своечасовае выяўленне такіх сітуацый і належнае рэагаванне маглі б прадухіліць трагедыі.

У якасці прыкладу міністр прывёў трайное забойства, учыненае ў канцы кастрычніка ў Столінскім раёне. Злачынства адбылося падчас сумеснага распіцця алкаголю. Падазраваны быў беспрацоўным і раней ужо ўчыняў забойства.

Чытайце таксама:

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе

Каментары да артыкула