Здарэнні44

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Пілі, пасварыліся — і 33‑гадовы Сяргей Мішкоў з вёскі Альгомель зарэзаў двух сваіх сабутэльнікаў і іх маці. У беларускай юрыдычнай практыцы такая гісторыя — прамая дарога на расстрэл. Што вядома пра забойцу і яго ахвяр?

Менавіта ў гэтым доме адбылося трайное забойства

Апошнія дні жыхары Альгомеля як прыбітыя. «Мы ж усе ў вёсцы як сям’я, ледзь не ў кожнага побач сваякі», — кажа мясцовая жыхарка.

Альгомель — вялікая вёска на Палессі, больш чым на 1000 чалавек. Гэта Столінскі раён, хоць да райцэнтра ажно 60 км па трасе. Ёсць і праваслаўная царква, і баптысцкая.

У самога 33‑гадовага Сяргея Мішкова, які спачатку нажом забіў двух братоў, а пасля і іх маці, тут шмат цёзак.

«Ён з выгляду быў спакойным, ездзіў на рыбу, рабіў на «Палессі» (адно з асноўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Столінскага раёна — НН)», — расказваюць пра яго суседзі.

«Жыў адзін. Дзеці ў яго ёсць — трое. І жонка была, але яны ў разводзе. Жанчына не адсюль, то забрала малых з сабой».

Гэты «спакойны» мужчына ў маі 2018 года ўчыніў сваё першае забойства — Сяргею на той момант было 25 гадоў. Згодна з матэрыяламі справы, якімі з «Нашай Нівай» падзяліліся ў «Belpol», Мішкоў тады забіў 51‑гадовую жанчыну у суседняй вёсцы Вялікае Малешава — канфлікт таксама адбыўся падчас п'янкі. І забіваў сваю першую ахвяру, як і цяпер, Мішкоў нажом.

У тагачаснай міліцэйскай зводцы гаварылася, што ў Мішкова не трое, а нават чацвёра дзяцей.

Менавіта пасля першага забойства і арышту з Сяргеем, па словах суседзяў, і развялася жонка.

Невядома, які тэрмін атрымаў Мішкоў, але мінімум, які даюць за забойства, шэсць гадоў. Амністый па такім артыкуле даўно не было. Умоўна-датэрміновае вызваленне тэарэтычна магчымае, але прымяняецца нячаста.

Адсядзеў, вярнуўся ў Альгомель. Апошнія гады жыў пад адным дахам з бацькамі.

«Вельмі добрыя ў яго бацькі. Тата выдатны, нават не п’е. Гора для іх, гора», — уздыхаюць мясцовыя.

За пару дзён да трагедыі Сяргей звольніўся з працы.

Яго новымі ахвярамі стала сям’я Кажанавых з вуліцы Новай — у іх доме і адбылася разня. Незразумела, што стала прычынай канфлікту, але госць схапіў нож, што трапіў пад руку. Спачатку расправіўся з братамі, а пасля з іх маці.

На міліцэйскім відэа Сяргей Мішкоў кажа, што затрыманы за трайное забойства. «Каго забіў?» — «Двух мужыкоў і адну жанчыну», — уздыхае ён. «Дзе гэта было?» — «Дзярэўня Альгомель». «Дзе ўзяў нож?» — «Дзе папаўся, там і ўзяў…»

Хто былі яго ахвяры?

64‑гадовая Марыя Кажанава, гаспадыня дома, у мінулым працавала жывёлаводам. Яе муж Пятро памёр, але старэйшыя дзеці — 37‑гадовы Сяргей і 40‑гадовы Аляксандр — заўсёды былі пры ёй. Абодва лічыліся беспрацоўнымі. У сям'і ёсць яшчэ малодшы сын, Мікола.

«Выпівалі, але зрэдку», — характарызуюць Кажанавых аднавяскоўцы.

Пасля забойства Сяргей паспрабаваў інсцэніраваць у доме беспарадак, склаў нябожчыкаў побач і схаваўся ў сваёй знаёмай, але міліцыя хутка выйшла на яго след.

За забойства двух і больш чалавек Мішкову ў любым выпадку пагражаў бы расстрэл. Але судовая практыка паказвае, што ў яго выпадку пагроза смяротнага пакарання не тэарэтычная, а вельмі высокая.

Калі чалавек пасля таго, як адбыў пакаранне, вярнуўся да старога, ён відавочны кандыдат на найстражэйшае пакаранне. А ў сітуацыі з Мішковым мала таго, што адбыўся рэцыдыў, дык яшчэ і на яго новым рахунку ажно тры ахвяры.

Каментары4

  • Tut
    28.10.2026
    Скорее всего поклонник режима потому что за первое убийство дали очень мало. И вот это последнее массовое убийство на совести и вина следователей и судей.
  • Шклоуски конюх
    28.10.2026
    Да типичный дврявый омоновец
  • Гумар
    29.10.2026
    "Вельмі добрыя ў яго бацькі. Тата выдатны, нават не п’е" - усё што трэба ведаць пра планку для беларускіх мужчын. А псіхапат можа нарадзіцца ў любых бацькоў, ніхто не абаронены.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць