БЕЛ Ł РУС

«Табе яшчэ прыйдзецца выбачыцца». Ціханоўскі адказаў Севярынцу

20.11.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на допіс іншага былога палітвязня Паўла Севярынца, у якім той заявіў, што Ціханоўскі ў сваім публічным змаганні з жонкай Святланай Ціханоўскай перайшоў чырвоную рысу, і заклікаў «не ганьбіць мужчын і беларусаў».

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа

«Але, Сярога, твае словы пра беларускую мову і абвінавачанне Святланы ў тым, што яна гаворыць па-беларуску, а не па-руску — гэта край. Гэта дзіч, дружа. Гэта чырвоная рыса. Калі беларус, беларускі палітык публічна грэбуе беларускай мовай і патрабуе пераходзіць на рускую — для мяне ён пераходзіць у катэгорыю скончаных вылюдкаў», — рэзка напісаў Павел Севярынец.

Ціханоўскі ў каментарыях да адпаведнага паста ў фэйсбуку быў таксама рэзкі:

«Павел, ты дурань, калі не зразумеў, пра што гэта я казаў. Да самой мовы гэта не мае ніякага дачынення. Паглядзі відэа цалкам. І папрасі прабачэння. У любым выпадку табе яшчэ давядзецца выбачыцца», — напісаў Ціханоўскі.

Сам допіс быў напісаны па-руску, акрамя слова «мова».

Раней у сваім стрыме Сяргей Ціханоўскі закінуў лідарцы дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай, што на сумеснай сустрэчы з беларусамі ў Нью-Ёрку яна гаварыла па-беларуску. Ён назваў гэта непавагай да рускамоўнай аўдыторыі і да яго самога як мужа.

Чытайце таксама:

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»

Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай

Статкевіч пра Ціханоўскага: Ты патрэбны Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары

Каментары да артыкула