БЕЛ Ł РУС

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый

20.11.2026 / 22:06

Nashaniva.com

Вызначыліся пары чвэрцьфіналу Лігі нацый па футболе. У двух з чатырох супрацьстаянняў паўторацца матчы плэй-оф чэмпіянату свету 2026 года. Зборная Іспаніі згуляе з Францыяй, а Нарвегія сустрэнецца з Англіяй.

Фота: УЕФА

Астатнія пары выглядаюць так: Нідэрланды — Партугалія і Бельгія — Германія.

Першыя матчы чвэрцьфіналу пройдуць 25—27 сакавіка 2027 года, паядынкі ў адказ — 28—30 сакавіка. Паўфіналы запланаваныя на 9 і 10 чэрвеня, а матч за трэцяе месца і фінал адбудуцца 13 чэрвеня.

Сярод найбольш чаканых дуэляў — супрацьстаянне іспанца Ламіна Ямаля і француза Кіліяна Мбапэ, а таксама англічаніна Гары Кейна з нарвежцам Эрлінгам Холандам.

Дзейны пераможца турніру — зборная Партугаліі. У фінале папярэдняга розыгрышу яна перамагла Іспанію ў серыі пенальці пасля нічыёй 2:2 — 5:3.

Чытайце таксама:

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч

Вызначаны склад кошыкаў перад лёсаваннем Еўра-2028

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый

Каментары да артыкула