Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»
Украіна будзе адказваць на атакі па сваіх мастах, а Крымскі мост выкарыстоўваецца Расіяй для перакідвання ўзбраенняў на акупаваныя тэрыторыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.
Мост пасля пашкоджанняў, фота 19 лістапада Planet Labs
«Сёлета яны расіяне паспрабавалі знішчыць нашу чыгунку і масты — некалькі разоў наносілі па іх удары. І, вядома, мы павінны былі адказаць. І, вядома, мы адказалі па Крымскім мосце Менавіта таму на яго [Пуціна] ўдары па нашых мастах мы будзем адказваць, і ён павінен зразумець, што гэты мост у любым выпадку не выстаіць», — сказаў палітык.
Прэзідэнт Украіны выказаў надзею на дыпламатычнае заканчэнне вайны, але падкрэсліў, што Кіеў ніколі не прызнае акупаваныя тэрыторыі расійскімі. Ён таксама заявіў, што Украіна не пагодзіцца з далейшай мілітарызацыяй сваёй зямлі, для якой Расія выкарыстоўвае Крымскі мост.
З 16 лістапада ўкраінскія вайскоўцы тройчы атакавалі пераправу. Пасля ўдару ўночы 17 лістапада арка аўтамабільнай часткі моста і частка дарожнага палатна абрынуліся ў мора. Пашкоджанні атрымала і чыгуначная частка. Рух па мосце спынілі, нагадвае «Новая газета Еўропа».
Чытайце таксама:
У Расіі пакуль не ведаюць, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне Крымскага моста
Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні
Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»