БЕЛ Ł РУС

«Ліда» і «Ніва» з аграгарадка на мяжы з Польшчай заваявалі пуцёўкі ў вышэйшую лігу

21.11.2026 / 16:00

Nashaniva.com

А хто будзе прабівацца праз стыкі?

Фота: football.by

Сёння завяршыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе. Інтрыга, хто выйдзе напрамую, а хто будзе прабівацца праз стыкі жыла да апошніх хвілін.

Згодна з рэгламенам, каманды, што займаюць першае і другое месца, выходзяць напрамую ў вышэйшую лігу. А клуб, што фінішуе трэцім, гуляе з камандай, што зойме 14‑е месца ў вышэйшай лізе.

Сёння «Ліда», «Ніва» з вёскі Доўбізна ў Камянецкім раёне, дзе жыве 370 чалавек, і «Слуцк» вырашалі гэта пытанне.

«Ліда» перамагла «Астравец» — 2:1, «Ніва» перамагла «Дынама Мінск — 2» з лікам 1:0, а «Слуцк» у гасцях прайграў «СКА 1938» 1:2.

Такім чынам: Ніва — 74, Ліда — 72, Слуцк — 70, СКА-1938 — 69.

«Ніва» ўпершыню прабіліся ў вышэйшую лігу, «Ліда» вяртаецца праз 26ігадоў, а «Слуцк» будзе вяртацца праз стыкі. У сезоне-2025 клуб гуляў у вышэйшай лізе.

Чытайце таксама:

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі

Каментары да артыкула