БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі
Сёння былі згуляныя тры матчы перадапошняга туру чэмпіянату краіны па футболе. Сустракаліся каманды, што змагаюцца за выжыванне за права застацца ў элітным дывізіёне.

Згодна з рэгламентам, напрамую вылятаюць два найгоршыя клубы. А каманда, што фінішуе 14-й, будзе гуляць стыкавы матч з камандай, што фінішавала трэцяй у першай лізе. Гэта, найхутчэй, будзе «Слуцк»
«Нафтан» заняў 16‑е месца, ён апошні, А за права застацца змагаюцца БАТЭ, «Дняпро», «Белшына» і «Арсенал».
«Арсенал» свой матч будзе гуляць заўтра.
«Дняпро» сёння перамог «Віцебск» 2:0, «Белшына» ў гасцях выйграла ў «Баранавічаў» 1:0.
БАТЭ вёў у гасцявым матчы з «Гомелем» 1:0, але ўпусціў перамогу — 1:3 і апусціўся на перадапошняе вылетнае месца.
Арсенал — 27 (28 гульняў), Белшына — 27, Дняпро — 26, БАТЭ — 24, Нафтан — 17.
У апошнім туры ў наступную суботу, 28 лістапада, БАТЭ дома згуляе з «Іслаччу», што змагаецца за золата чэмпіянату.
«Белшына» будзе гуляць дома з чэмпіёнам краіны «МЛ Віцебскам», што і зараз займае першае месца, «Дняпро» будзе ў гасцях з гуляць з нематываваным «Мінскам», «Арсенал» з нематываваным «Віцебскам».
Пры роўнасці балаў улічваецца розніцца ў асабістых гульнях паміж самімі клубамі.
БАТЭ — 15‑ціразовы чэмпіён краіны, прычым з 2006 да 2018 года нязменна заваёўваў залатыя медалі, рэгулярна гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. А потым, у тым ліку і са смерцю нязменнага кіраўніка клуба Анатоля Капскага ў 2018 годзе, статус флагмана беларускага футболу пачаў страчвацца. У 2019, 2020 і 2021 гадах барысаўскі клуб фінішаваў другім, У 2022‑м — трэцім, у 2023‑м пятым, у 2024‑м — восьмым, у мінулым сезоне — 10-м.
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары