Памёр ювелір Паала Булгары
Памёр італьянскі ювелір і прадпрымальнік Паола Булгары, адзін з нашчадкаў знакамітай ювелірнай дынастыі Bulgari. Яму было 89 гадоў.
Паала Булгары. Фота: Getty Image
Як паведамляе італьянская газета La Repubblica, пахаванне адбудзецца 23 лістапада ў рымскай базіліцы Санта-Крочэ-ін-Джэрузалемэ. Сям’я Булгары назвала яго смерць стратай «вялікага ювеліра нашага часу».
Паала Булгары быў унукам заснавальніка ювелірнага дома Сатыр'ё Булгары. Ён прысвяціў жыццё развіццю сямейнай справы. З 1980‑х гадоў узначальваў раду дырэктараў кампаніі, якая з невялікай рымскай майстэрні вырабаў са срэбра ператварылася ў адзін з найбольш уплывовых ювелірных брэндаў свету.
Найбольшай папулярнасці Bulgari дасягнуў у 1960— 1970‑я гады, калі ўпрыгажэнні гэтай маркі сталі выбіраць зоркі сусветнага кіно.
Да 2011 года кампанія заставалася сямейным бізнэсам, пасля чаго ўвайшла ў склад французскага кангламерату LVMH. Пры гэтым брэнд захаваў шчыльную сувязь з Рымам: кампанія фінансавала рэстаўрацыю антычнага маўзалея імператара Аўгуста і адкрыла гатэль у цэнтры італьянскай сталіцы.
Чытайце таксама:
Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў
У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі
Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»