На наступным тыдні чакаецца прыход сапраўднай зімы
На тыдні з 23 да 29 лістапада ў Беларусі чакаецца рэзкае пахаладанне, снег і мокры снег, а таксама галалёдзіца. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў. Паводле яго прагнозу, зіма пачне нагадваць пра сябе яшчэ да пачатку каляндарнага сезона.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У панядзелак Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту і халодных паветраных мас. У большасці раёнаў пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага і звычайнага снегу. Раніцай месцамі магчымыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Уначы тэмпература складзе ад −3 да +2 градусаў, удзень — ад −1 на поўначы да +4 на поўдні краіны.
У аўторак на надвор’е паўплываюць паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы і атмасферны фронт. Чакаецца снег, будзе дзьмуць умераны заходні і паўночна-заходні вецер. Уначы і раніцай магчымыя туман і галалёд, на дарогах будзе слізка. Тэмпература ўначы — ад −4 да +1 градуса, удзень — ад −3 да +2.
У сераду, 25 лістапада, з поўначы Еўропы прыйдзе чарговы атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовы снег. Уначы і раніцай прагназуюцца туман і галалёдзіца. Вільготнасць паветра можа дасягаць 90%. Тэмпература ўначы складзе ад −5 да +1 градуса, удзень будзе каля нуля.
У чацвер, 26 лістапада, атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю Беларусі. У большасці раёнаў ападкі спыняцца, захаваецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература ўначы — ад 0 да −6 градусаў, удзень — ад −2 у Віцебскай вобласці да +2 у Брэсцкай і Гомельскай.
У пятніцу, 27 лістапада, надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У большасці раёнаў абыдзецца без ападкаў, але ўначы і раніцай магчымы туман з бачнасцю да паўкіламетра. Пахаладае да −7 градусаў. Удзень прагназуюць ад −3 да +2 градусаў на паўднёвым захадзе краіны.
У суботу Беларусь апынецца пад уплывам прахалоднага антыцыклону. Чакаецца пераменная воблачнасць, істотных ападкаў не прагназуюць. Уначы і раніцай будзе ад −2 да −7 градусаў, удзень — ад +3 у Брэсцкай вобласці да −2 на ўсходзе Віцебскай.
У нядзелю, 29 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У большасці раёнаў ападкаў не будзе. Раніцай магчымыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад 0 да −6 градусаў, удзень — ад −1 у Віцебскай вобласці да +4 у Брэсцкай.
Чытайце таксама:
ДАІ заклікае да максімальнай асцярожнасці ва ўмовах галалёдзіцы
Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?
Пры неспрыяльным прагнозе надвор’я мінскія вуліцы будуць загадзя апрацоўваць супраць галалёду