На нядзелю прагназуецца да мінус трох градусаў марозу, мокры снег і галалёдзіца.
ДАІ рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімальную асцярожнасць і строга выконваць Правілы дарожнага руху.
У ведамстве нагадалі, што да 1 снежня аўтаўладальнікі абавязаны замяніць шыны на зімовыя. Але калі вы яшчэ не паспелі «пераабуць» аўтамабіль, варта ўстрымацца ад паездак у складаных умовах надвор'я.
«Кіроўцам у непагадзь варта прытрымлівацца стрыманага стылю кіравання і быць прадказальнымі, знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю, дзейнічаць максімальна плаўна — пазбягаць рэзкіх манеўраў, разгонаў і тармажэнняў, каб не страціць кантроль над аўтамабілем. Пры пагаршэнні бачнасці ўключаць блізкае святло фар, праяўляць асаблівую асцярожнасць на пешаходных пераходах, паваротах дарог, крутых пад'ёмах і спусках, а таксама на адкрытых для ветру ўчастках», — падкрэслілі ў ДАІ.
«Пешаходам важна памятаць, што на слізкай дарозе тармазны шлях транспарту павялічваецца ў разы. Нават у дазволеных месцах выходзьце на праезную частку, толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Абавязкова пазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі, адмоўцеся ад слухавак, каб чуць транспарт, які набліжаецца», — дадалі ў ведамстве.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары