БЕЛ Ł РУС

«Белпошта» спыніла адпраўку лістоў і пасылак у некаторыя краіны

22.11.2026 / 11:07

Nashaniva.com

«Белпошта» часова спыніла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў ад фізічных асоб у шэраг краін. Абмежаванні тычацца як лістоў і карэспандэнцыі, так і пасылак, у тым ліку тых, што адпраўляюцца паскоранай поштай EMS. Прычыны такога рашэння пакуль не паведамляюцца, піша Office Life.

Фота Lookby.Media

Сярод краін, куды цяпер нельга адправіць пошту, — Італія, Фінляндыя і Украіна. У спісе таксама Аргенціна, Емен, Іран, Сірыя, Палесціна, Паўночная Карэя і шэраг іншых дзяржаў, пераважна астраўных тэрыторый.

Акрамя таго, «Белпошта» спыніла адпраўку карэспандэнцыі праз EMS у Латвію і Францыю.

Раней, з 1 лістапада, беларускі паштовы аператар прыпыніў прыём пасылак ад юрыдычных асоб у краіны Еўрапейскага саюза.

Чытайце таксама:

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі

Каментары да артыкула