Замовіць можна безрэцэптурныя лекі, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду.

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі Гэта чарговы этап праекта першай дзяржаўнай інтэрнэт-аптэкі pharmamall.by. Яго рэалізавалі «Белфармацыя» і «Белпошта», паведамляе Мінздароўя.
Дастаўка распаўсюджваецца не на ўсе аптэчныя тавары.
Так, на дом можна замовіць безрэцэптурныя лекавыя сродкі, уключаныя ў пералік Мінздароўя, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду.
Таксама гэта датычыцца толькі той прадукцыі, якая патрабуе тэмпературнага рэжыму захоўвання не ніжэй за +15 градусаў.
Рэцэптурныя прэпараты па-ранейшаму нельга дастаўляць — гэта забаронена законам. Аднак іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы.
З дапамогай новага сэрвісу таксама нельга будзе замовіць на дом лекавыя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 25%, удакладнілі ў ведамстве.
Для тых, хто не мае доступу да сеткі або мае патрэбу ў прафесійнай кансультацыі, прадугледжана альтэрнатыва.
Аформіць заказ і атрымаць дапамогу спецыяліста можна па адзіным нумары 169, не выходзячы з дому.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары