Беларускім біятланістам не дазволілі вярнуцца ў міжнародныя спаборніцтвы
Выканаўчая рада Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) пакінула без змен статус адхіленай ад спаборніцтваў Беларускай федэрацыі біятлона. Пра гэта паведаміла прэс-служба IBU.
Фота ілюстрацыйнае
Маніторынгавая група IBU падала выканаўчай радзе абноўленую інфармацыю пра становішча адхіленых членаў — Саюза біятланістаў Расіі і Беларускай федэрацыі біятлона. Рада прыняла даклад да ведама, але вырашыла не змяняць іх статус.
1 сакавіка 2022 года выканаўчая рада IBU адхіліла беларускіх і расійскіх біятланістаў і спартыўных функцыянераў ад спаборніцтваў пад эгідай арганізацыі. Пазней было абвешчана пра аднагалоснае рашэнне прыпыніць на нявызначаны тэрмін членства Беларускай федэрацыі біятлона і Саюза біятланістаў Расіі.
7 мая 2026 года выканкам МАК заявіў, што больш не рэкамендуе ўводзіць якія-небудзь абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў, у тым ліку камандаў, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Нягледзячы на гэтую заяву, IBU захаваў ранейшы статус беларускай і расійскай федэрацый.
Чытайце таксама:
Амаль паўсотня беларускіх спартоўцаў зімовых відаў атрымалі нейтральны статус
Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі
Б'ёрндален прызнаўся, што яму прапаноўвалі ўзначаліць Міжнародную федэрацыю біятлону