Спорт22

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі

Чым цяпер жыве чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава і ці не плануе пачынаць трэнерскую кар'еру ў Беларусі, «Точка» спытала спартсменку, якой сёння споўнілася 40 гадоў.

Дар'я Домрачава. Фота: dadofun / Instagram

Сям'я Домрачавай зараз жыве на тры краіны: Беларусь, Нарвегія і Манака. Княства — гэта выбар мужа спартсменкі — знакамітага нарвежскага біятланіста Уле-Эйнар Б'ёрндалена, 8‑разовага алімпійскага чэмпіёна. Там камфортна, бяспечна, ніхто не звяртае ўвагі на знакамітасцяў. Сужэнцам часам хочацца цішыні і спакою.

На пытанне пра магчымую трэнерскую кар'еру на радзіме Домрачава адказала адмоўна, хаця разам з мужам больш за два гады яна трэніравала кітайскіх біятланістаў.

«Трэнерская праца вельмі цікавая, але яна патрабуе поўнай адданасці і прысвячэння практычна ўсяго свайго часу працэсу», — тлумачыць спартсменка.

А падрастаючыя дзеці патрабуюць шмат увагі. Паводле слоў Домрачавай, гэта зараз для яе галоўнае.

У сужэнцаў дзве дачкі — 9‑гадовая Ксенія і трохгадовая Міра.

Як кажа Дар'я, у Ксеніі шмат захапленняў, спорт таксама прысутнічае.

«Зусім не абавязкова, што Ксенія звяжа сваё жыццё з біятлонам і наогул са спортам. Галоўнае, каб ёй падабалася тое, чым займаецца», — кажа Домрачава.

Каментары2

  • Андрусь
    03.08.2026
    ён "Дашку" левай груддзю выкарміў, а яна, здрадніца, не хоча на яго трэнеркаю працаваць...
  • Skier
    04.08.2026
    Прямо такие знаменитости, что узнают на улице. В Монако (где кстати бродят толпы туристов) проживают с одной целью - уклонение от налогов.

    Ещё вспомним, что эта дама получила миллионы долларов из бюджета - такое для непопулярных видов спорта возможно только в своеобразных государствах.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць