БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха

22.11.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што ягоная краіна не збіраецца вяртацца да нармальных адносін з Расіяй нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю нямецкаму выданню Welt.

Андрыс Кулбергс. Фота: канцылярыя прэм'ера Латвіі

«Некаторыя лічаць, што пасля спынення агню можна будзе вярнуцца да нармальных адносін з Расіяй. Гэта немагчыма. Прыйшла новая эпоха», — падкрэсліў Кулбергс.

Ён таксама паўтарыў заклік да Еўрасаюза забараніць уезд усім грамадзянам Расіі. Па словах латвійскага прэм’ера, Крэмль узмацняе гібрыдныя атакі на Еўропу, а праверыць сотні тысяч уладальнікаў шэнгенскіх віз немагчыма. Кулбергс лічыць, што краіны ЕС павінны захоўваць адзінства ў падтрымцы Украіны і павялічваць выдаткі на абарону.

Пасля прыходу да ўлады ў маі 2026 года Кулбергс абвясціў пра намер разарваць гандлёвыя адносіны з Расіяй, назваўшы іх непатрэбнай залежнасцю, якая толькі пагаршае сітуацыю. Ён даручыў кіраўніцы МЗС Байбе Бражэ прапрацаваць гэта пытанне.

29 чэрвеня прэм’ер Латвіі заявіў, што Еўропе пакуль рана пачынаць перамовы з Масквой, і заклікаў працягваць ціск на Крэмль. Ён выказаў сумнеў у магчымасці хуткага заканчэння вайны ва Украіне і прапанаваў засяродзіцца на ўмацаванні ўсходніх межаў ЕС. Паводле яго слоў, Еўропа павінна разлічваць на ўласныя сілы і дэманстраваць сваю моц.

У верасні 2026 года прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў, што краіна гатовая размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю, калі такое рашэнне прыме НАТА. Адначасова Латвія будуе на мяжы з Расіяй і Беларуссю, агульная працягласць якой перавышае 450 кіламетраў, супрацьтанкавыя равы і ўсталёўвае бетонныя загароды — так званыя «зубы дракона». Гэтыя меры ўваходзяць у Балтыйскую лінію абароны.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Латвіі: У Зяленскага застаўся адзін саюзнік — еўрапейцы

Прэм'ер Латвіі прапанаваў еўрапейцам адмовіцца ад аднаго куфля піва ў год дзеля Украіны

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера

Каментары да артыкула