БЕЛ Ł РУС

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

22.11.2026 / 18:54

Nashaniva.com

Інтрыга дажыла да апошняга.

Момант трэцяга гола «Іслачы». Скрыншот відэа АБФФ

Сёння прайшлі заключныя матчы перадапошняга 29‑га туру чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе.

Ужо некалькі тураў медалі разыгрываюць тры клубы: мінулагодні чэмпіён «МЛ Віцебск», мінскае «Дынама» ды «Іслач». Пытанне, хто заваюе золата.

Перад сённяшнім днём лідзіраваў «МЛ Віцебск», у якога было 62 балы, «Дынама» і «Іслач» мелі па 61 балы.

«МЛ Віцебск» гуляў са «Славіяй», мінскае «Дынама» з «Мінскам», а «Іслач» з «Тарпеда-БелАЗ». 

«МЛ Віцебск» выйграў 2:1, «Дынама» разграміла «Мінск» — 4:0, а «Іслач» здолела вырваць у меншасці перамогу над «Жодзіна» — 4:3. 

Сітуацыя ў турнірнай табліцы:

МЛ Віцебск — 65, Іслач, Дынама Мінск — 64.

(4‑е месца) Дынама Брэст — 54, Нёман — 52, Гомель — 46, Віцебск — 40, Тарпеда-БелАЗ — 36, Мінск — 35, Славія — 34, Баранавічы — 31.

(12‑е месца) Арсенал — 27, 13. Белшына — 27, 14. Дняпро — 26, 15. БАТЭ — 24, 16. Нафтан — 17

У апошнім туры ўсе тры лідары чэмпіянату згуляюць у гасцях.

Мінскае «Дынама» згуляе з «Нафтанам», які заняў 16‑е месца і пакідае вышэйшы дывізіён. «МЛ Віцебск» у Бабруйску з «Белшынай», якая змагаецца за тое, каб трапіць у стыкавыя матчы.

«Іслач» у Барысаве з БАТЭ, які займае 15‑ы радок і якому, каб застацца ў вышэйшай лізе трэба толькі перамагаць «Іслач».

Выглядае, што «МЛ Віцебск» — галоўны фаварыт на золата.

Усе гульні пройдуць у наступную суботу і пачнуцца а 13-й.

Чытайце таксама:

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі

«Ліда» і «Ніва» з аграгарадка на мяжы з Польшчай заваявалі пуцёўкі ў вышэйшую лігу

Каментары да артыкула