БЕЛ Ł РУС

Акторка, якая плакала перад Лукашэнкам, аказалася незапатрабаванай. Што цяпер з Вольгай Няфёдавай

23.11.2026 / 14:00

Nashaniva.com

У сакавіку 2026 года мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра стаў расіянін Дзмітрый Акімаў, які змяніў на гэтай пасадзе Вольгу Няфёдаву. Паводле інфармацыі крыніц «Люстэрка», пасля гэтага ў акторкі ўзніклі праблемы.

Вольга Няфёдава. Фота: скрыншот відэа

Пасля прыходу ў Купалаўскі новага кіраўніка ў тэатры адбыліся тры прэм’еры:

Ні ў адной з іх былая мастацкая кіраўніца не занятая, хоць у Купалаўскім існуе дэфіцыт кадраў.

Старонка Няфёдавай на сайце не знікла, акторка застаецца ў складзе трупы. Аднак апошняя прэм’ера з яе ўдзелам адбылася ў снежні 2025 года, калі яна яшчэ займала кіраўнічую пасаду.

Апошнім часам Няфёдава вярнулася да здымак у расійскіх серыялах. У  2026‑м яна папрацавала ў праектах «Выгоцкі», «Далёка да Масквы», а таксама «Партызаны». Ролі ў яе там эпізадычныя, у «Выгоцкім» яе персанажу наогул не дасталася імя, яна проста «няня».

Нагадаем, летам 2020 года большая частка трупы звольнілася з Купалаўскага на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.

Працу адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021 года. За прамінулыя з таго моманту гады новае кіраўніцтва так і не змагло набраць дастатковай колькасці новых актораў (большасць беларусаў адмовілася ад такой прапановы), а таму запрасіла іх з Расіі.

Адной з нешматлікіх прадстаўніц старога складу, якія засталіся ў тэатры, стала Вольга Няфёдава. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у лютым 2021‑га яна плакала, успамінаючы яго выхад з аўтаматам падчас пратэстаў 2020-га. А ў сакавіку таго ж года атрымала медаль Францыска Скарыны, у чэрвені — пасаду мастацкай кіраўніцы ў Купалаўскім, у верасні стала заслужанай артысткай Беларусі. У чэрвені 2021‑га яна выступіла на адкрыцці алкагольнай крамы ў Маладзечне.

Чытайце таксама:

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года

Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?

Каментары да артыкула