У Мінску жыхары ўсё часцей адмаўляюцца ад папяровых жыровак
У Мінску жыхарам прапануюць адмовіцца ад папяровых паведамленняў аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, так званых жыровак, і перайсці на электронны фармат.
Фота з сацыяльных сетак
Паводле інфармацыі сталічнай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на электронныя паведамленні ўжо перайшлі амаль 276 тысяч мінчукоў. За апошнія чатыры месяцы іх колькасць павялічылася больш чым на 13 тысяч.
Электронныя жыроўкі прыходзяць на электронную пошту, таму не трэба чакаць папяровага паведамлення. Праверыць суму налічэнняў і аплаціць паслугі можна ў любы час са смартфона або камп’ютара. Акрамя таго, электроннае паведамленне заўсёды застаецца ў паштовай скрыні і не губляецца сярод іншых дакументаў. Пераход на такі фармат таксама дазваляе скараціць выкарыстанне паперы.
Аформіць электронныя паведамленні можна анлайн на сайце КУП «Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама» або звярнуўшыся ў разлікова-даведачны цэнтр па месцы жыхарства. Пасля афармлення жыроўкі будуць прыходзіць на пазначаны адрас электроннай пошты.
Чытайце таксама:
У Мінску пабудавалі новую снегаплавільную станцыю