БЕЛ Ł РУС

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын

23.11.2026 / 19:31

Nashaniva.com

Бразільскі футбольны брамнік Уга Соуза, які раней выклікаўся ў нацыянальную зборную, апынуўся ў цэнтры асабістага скандалу: адразу дзве жанчыны чакаюць ад яго дзяцей амаль у адзін і той жа час.

Уга Соўза. Фота: Alexandre Schneider / Getty Image

27‑гадовы галкіпер клуба «Карынтыянс» разглядаўся як адзін з кандыдатаў на ролю запаснога брамніка зборнай Бразіліі, дзе асноўным галкіперам ужо працяглы час застаецца Алісан Бекер. Аднак выступленне Соузы ў нацыянальнай камандзе не было паспяховым. Яго выклікалі на матчы супраць Аўстраліі і Індыі. У гульні з аўстралійцамі, якая скончылася з лікам 1:1, брамнік дапусціў памылку, пасля якой бразільцы прапусцілі гол са штрафнога. Акрамя таго, ён няўпэўнена дзейнічаў падчас выхадаў з брамы.

На наступныя таварыскія матчы — супраць Японіі, які скончыўся перамогай Бразіліі 3:2, і Сінгапура, разгромленага з лікам 7:0, — трэнерскі штаб ужо запрасіў іншых брамнікаў: Лукаса Перы, Педра Марыска і Бента.

Цяпер жа ўвага да Соузы прыцягнутая зусім не праз футбол. Паводле інфармацыі бразільскіх СМІ, у прыватнасці выдання Revista Quem, ён рыхтуецца стаць бацькам дзвюх дачок ад розных жанчын. Пры гэтым тэрміны іх цяжарнасці амаль супадаюць.

Былая нявеста футбаліста Раўані Барсэлус знаходзіцца ўжо на восьмым месяцы цяжарнасці. Дачку плануюць назваць Пэтала. Пра тое, што чакае дзіця, яна паведаміла ў ліпені, праз некалькі месяцаў пасля таго, як у красавіку пара скасавала заручыны.

Раўані Барсэлус і Рай Араўжу

Пра цяжарнасць ад Соўзы таксама заявіла бразільская блогерка і інфлюэнсерка Рай Араўжу. Яна знаходзіцца на шостым месяцы. Паводле яе слоў, спачатку навіна стала для яе нечаканасцю і выклікала страх, але пазней яна вырашыла нарадзіць дзіця.

Рай сцвярджае, што калі яна даведалася пра сваю цяжарнасць, то яшчэ не ведала, што Раўані таксама чакае дзіця ад Уга. Пра другую цяжарнасць ёй стала вядома пазней. Цяпер, як паведамляецца, абедзве жанчыны ведаюць пра сітуацыю адна адной.

Як паведамляюць бразільскія СМІ, Соўза падтрымлівае абедзвюх жанчын і хоча ўдзельнічаць у выхаванні дачок. Аднак пра аднаўленне адносін з Раўані пакуль гаворкі няма.

Чытайце таксама:

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву

Каментары да артыкула