У Мінску скароцяць колькасць разлікова-даведачных цэнтраў
У Мінску плануюць змяніць фармат працы разлікова-даведачных цэнтраў (РДЦ): у кожным раёне горада застанецца па адной такой структуры. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства «Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама» Алег Паскробка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс. Карты
Паводле слоў чыноўніка, аптымізацыя звязаная з тым, што многія працэсы цяпер аўтаматызаваныя, а значную частку дакументаў можна заказаць у электронным выглядзе.
«Цяпер няма неабходнасці кожны месяц ездзіць у разлікова-даведачны цэнтр. Таму і было прынята рашэнне, што ўзбуйненыя РДЦ будуць стварацца сумесна са службай «Адно акно», — патлумачыў Паскробка.
Перад гэтым у Першамайскім раёне правялі эксперымент на базе «Першага нацыянальнага гандлёвага дома». Яго вынікі прызналі паспяховымі.
Выключэннем стане Фрунзенскі раён, дзе праз вялікую колькасць жыхароў — больш за 450 тысяч чалавек — плануецца захаваць асобны фармат абслугоўвання.
Чытайце таксама:
Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама