БЕЛ Ł РУС

У Гродне адкрылі кардыякінатэатр

23.11.2026 / 20:33

Nashaniva.com

У Гродне ў фітнэс-клубе Athletic Gym на Індурскай шашы, 9, адкрылі так званы кардыякінатэатр. Насупраць кардыятрэнажораў паставілі вялікі экран і праектар, каб наведвальнікі маглі глядзець фільмы падчас трэніровак, піша Hrodna Life.

«Кардыякінатэатр» у Athletic Gym. Фота: Threads

У зале размешчаныя 20 кардыятрэнажораў. Памяшканне таксама абсталяванае прафесійнай акустыкай, сістэмай кандыцыянавання і падсветкай.

У фітнэс-клубе адзначаюць, што цяпер падчас заняткаў наведвальнікам не давядзецца глядзець у люстэрка ці назіраць за вулічным рухам за акном — можна будзе засяродзіцца на праглядзе кіно.

Ідэю станоўча сустрэлі жыхары Гродна ў сацыяльных сетках. Некаторыя ўжо паспелі выпрабаваць новую паслугу і засталіся задаволеныя.

Кінапаказы будуць праходзіць штодня з 7:30 да 22:00 з абедзенным перапынкам. За гэты час плануюць паказваць шэсць фільмаў. Сярод іх — «Майкл», «Нябачны бок», «Гонкі» і «Легенда №17».

Наведванне кардыякінатэатра ўжо ўключанае ў кошт любога віду абанемента фітнэс-клуба.

Чытайце таксама:

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку

У Магілёве паставілі скульптуру льва Бруна ФОТЫ

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

Каментары да артыкула