БЕЛ Ł РУС

Некаторыя банкаўскія карткі могуць не працаваць 25 лістапада

23.11.2026 / 20:46

Nashaniva.com

У ноч на 25 лістапада некаторыя банкаўскія карткі ў Беларусі могуць часова не працаваць. Гэта звязана з планавымі тэхналагічнымі работамі, якія ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» правядзе з 03:00 да 06:30.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі з абслугоўваннем картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра. Праблемы могуць узнікнуць пры аплаце купляў у крамах і іншых арганізацыях сферы паслуг, атрыманні наяўных у пунктах выдачы і банкаматах, а таксама пры выкарыстанні прылад самаабслугоўвання. Магчымыя таксама збоі ў працы банкаўскіх сэрвісаў, якія ўзаемадзейнічаюць з інфраструктурай цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр быў створаны ў 2002 годзе некалькімі буйнымі беларускімі банкамі і прамысловымі прадпрыемствамі для развіцця безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Яго паслугамі карыстаюцца Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БСБ-Банк, Парытэтбанк, Сбер Банк, Белінвестбанк, МТБанк, Банк Дабрабыт, Белгазпрамбанк, Банк БелВЭБ, Банк ВТБ (Беларусь) і Альфа-Банк.

Чытайце таксама:

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая беларуская бізнэс-школа

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%

Каментары да артыкула