Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы
Нядаўна стала вядома, што беларуска Наста Рыбка, якая ў свой час праславілася сэкс-трэнінгамі, а цяпер прадае курс «Сцервалогія» ў Маскве, звязалася з праваабарончым фондам Human Rights & Analytical House у ЗША і з'яўляецца кіраўніцай аднаго з ягоных праектаў. Пасля таго, як гэтая інфармацыя з'явілася ў СМІ, Рыбка сама патлумачыла, што гэта за праект.
Наста Рыбка. Фота: gosudarynia_rybka / Instagram
Па словах Рыбкі, яна падалася на амерыканскі грант з невялікай кампаніяй. Яе каманда распрацоўвае мабільную праграму для жанчын з дэпрэсіяй. Яна павінна дапамагаць ім выконваць штодзённыя справы невялікімі крокамі ў перыяд дэпрэсіўнага эпізоду.
Сярод пералічаных Рыбкай прыкладаў такіх невялікіх крокаў — прыняць таблетку, дайсці да душа, пагладзіць хатнюю жывёліну або 15 хвілін пагаварыць па тэлефоне з блізкім чалавекам.
Пасля выканання кожнай задачы карыстальніца атрымлівае матывацыйнае паведамленне і адзначае яе як выкананую. Паралельна праграма дапамагае жанчыне лепш зразумець свой стан, прычыны яго ўзнікнення і магчымыя шляхі выхаду з яго.
Пакуль праект знаходзіцца ў распрацоўцы, таму ягоны аўтары, маўляў, і не хацелі нічога анансаваць. Тое ж, што пра задуму ўжо нехта даведаўся, Рыбку здзівіла.
Адносна таго, чаму падобны праект распрацоўваюць у ЗША, а не ў Расіі, дзе яна цяпер жыве, Рыбка адказала, што там не знайшлося тых, хто быў бы гатовы прафінансаваць распрацоўку і працу штата псіхолагаў.
Чытайце таксама:
Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца
Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным
«Ледзь не пабілася з бабкай у паліклініцы праз талончык». Насця Рыбка прыехала ў родны Бабруйск