Свет11

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца

Беларуска, якая праславілася сэкс-трэнінгамі, звязалася з дзіўным праваабарончым фондам у ЗША — кажуць, дапамагае жанчынам.

Наста Рыбка. Фота: gosudarynia_rybka / Instagram

Амерыканская арганізацыя Human Rights & Analytical House піша на сваім сайце, што з 19 красавіка 2026 года запусціла ініцыятыву Women’s Rights Project. Паводле іх, ініцыятыва скіраваная на бяспеку жанчын і прадухіленне крызісаў, а таксама на дапамогу жанчынам і сем'ям, каб тыя маглі стабілізаваць жыццё пасля гвалту, эксплуатацыі і іншых няшчасцяў.

У праекта нечаканая кіраўніца. Гэта Наста Рыбка, беларуска, вядомая праз зусім іншыя рэчы. 36‑гадовая Рыбка праводзіла ў сярэдзіне 2010‑х трэнінгі па спакушэнні разам з сэкс-трэнерам Алексам Леслі, таксама беларусам. У 2017‑2018 гадах мела сувязь з алігархам Алегам Дэрыпаскам, праз якую трапіла ў расследаванне Навальнага, а потым правяла амаль год у тайскай турме.

Цяпер Наста жыве ў Маскве і прадае курс «Сцервалогія», дзе вучыць жанчын знаёміцца з багатымі мужчынамі і атрымліваць ад іх дарагія падарункі. У яе сацсетках няма ні адзінай згадкі пра праваабарону. 

Але ж прадстаўнікі Human Rights & Analytical House пацвердзілі «Нашай Ніве», што супрацоўнічаюць з Настассяй Вашукевіч — арганізацыя выкарыстоўвае сапраўднае прозвішча Насты. Паводле іх слоў, Рыбка ладзіць праект па дапамозе жанчынам у крызісным стане, і іх арганізацыя падтрымлівае яе. Гаворка ідзе не пра грашовую падтрымку, бо ў Human Rights & Analytical House няма бюджэту на замежныя праекты. Арганізацыя, аднак, не кажа, што канкрэтна робіць Рыбка і каму ўжо атрымалася дапамагчы за час з красавіка 2026 года.

Раней беларуска ўжо казала, што яе цікавіць праваабарона. Пасля тайскай турмы яна дзялілася, што дапамагае грамадзянам Расіі, якія знаходзіліся на той час у іміграцыйных турмах Тайланда, і была гатовая рабіць гэта ўсё жыццё.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Наста Сідорская
    23.11.2026
    Малайчынка!

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму8

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

Штучны інтэлект дапамог вырашыць адну з самых вядомых матэматычных загадак, за якую абяцалі мільён даляраў5

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму8

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць