БЕЛ Ł РУС

Дзве беларускія птушкафабрыкі трапілі ў Расіі пад узмоцнены кантроль

24.11.2026 / 19:05

Nashaniva.com

Расія ўзмацніла лабараторны кантроль за прадукцыяй трох беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх дзве птушкафабрыкі. Пра гэта паведамляецца ў лісце Рассельгаснагляду, піша Office Life.

Фота: «Наша Ніва»

У спіс трапіла Баранавіцкая птушкафабрыка — у курыных яйках знайшлі рэшткі дынітракарбаніліду. Гомельская птушкафабрыка апынулася пад узмоцненым кантролем праз наяўнасць у яйках бактэрый групы кішэчнай палачкі.

Пры гэтым амаль увесь імпарт яек у Расію ў апошнія гады прыпадае на Беларусь.

Акрамя таго, дадатковыя лабараторныя праверкі закранулі цэх мясных паўфабрыкатаў шчучынскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Прычынай стала выяўленне антыбіётыка азітраміцыну ў ялавічыне.

Раней у Расіі ўзмацнілі кантроль за малочнай прадукцыяй і кансервамі яшчэ двух беларускіх вытворцаў.

Чытайце таксама:

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася

Агракамбінат «Дзяржынскі» атрымаў яшчэ тры прадпрыемствы на Віцебшчыне

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі

Каментары да артыкула