БЕЛ Ł РУС

Мужчына заходзіў у мінскае метро з двума пісталетамі

24.11.2026 / 19:31

Nashaniva.com

Нарад Заводскага аддзела сталічнай аховы прыбыў на адну са станцый мінскага метрапалітэна пасля спрацоўвання сігналу трывогі. Прычынай стаў пасажыр, які зайшоў у метро з падазроным заплечнікам.

Скрыншот з відэа

Падчас надгляду на экране сканера выразна былі бачныя абрысы двух пісталетаў. Супрацоўнікі метрапалітэна адразу націснулі кнопку трывогі. Ахоўнікі пасля прыбыцця адразу ж затрымалі ўладальніка заплечніка.

На пытанні пра зброю мужчына адказаў, што пісталеты пнеўматычныя.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя

Знаёмы абрабаваў знаёмага з інтэрнэту, у яго выявілі цэлы арсенал зброі

Каментары да артыкула