БЕЛ Ł РУС

Эстонія выключыла выкарыстанне сваёй тэрыторыі для нанясення ўдараў па Расіі

25.11.2026 / 14:18

Nashaniva.com

Эстонія не дазволіць Украіне выкарыстоўваць сваю тэрыторыю, паветраную прастору і акваторыю для ўдараў па Расіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Крыстэн Міхал у інтэрв’ю ERR.

Фота: Крыстэн Міхал, фота: Emrah Gurel / AP

«Мы паведамілі нашым саюзнікам і Украіне, што не даём выкарыстоўваць нашу паветраную прастору, мора або сушу [для нанясення ўдараў] — ніхто іншы не можа імі карыстацца», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці прасіла Эстонія Украіну не наносіць удары па суднах у Балтыйскім моры.

Палітык таксама дадаў, што Украіне будзе накіраваны сігнал пра рызыку забруджвання навакольнага асяроддзя, якое пагражае Балтыйскаму мору, калі Кіеў працягне атакаваць судны ў гэтым рэгіёне.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Эстоніі заявіў, што Еўропа не павінна пачынаць прамыя перамовы з Пуціным

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком

Каментары да артыкула