Свет88

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком

Прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал адмовіўся змякчаць сваю рыторыку ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна, нягледзячы на просьбу Пентагона ўстрымлівацца ад рэзкіх выказванняў пра расійскага прэзідэнта. Пра гэта ён заявіў у каментары выданню Delfi пасля публікацыі Reuters пра рэкамендацыі амерыканскага Міністэрства абароны балтыйскім палітыкам.

Крыстэн Міхал. Фота: AP Photo/Emrah Gurel

Прадстаўнік Пентагона Элбрыдж Колбі прыводзіў у якасці прыкладу «няўдалай рыторыкі» менавіта выказванне Міхала, у якім той параўнаў Пуціна з пацуком, загнаным у кут.

Эстонскі прэм’ер на гэта заявіў, што спроба дагадзіць дыктатарам прыводзіць толькі да прыніжэння, а пра рэальныя пагрозы трэба гаварыць адкрыта, а не замоўчваць іх.

«Я не збіраюся стрымлівацца. Пуцін — дыктатар, які забівае жанчын і дзяцей. І будзе працягваць гэта рабіць, пакуль яго не прымусяць змяніць курс», — сказаў Крыстэн Міхал.

Дзеянні расійскай арміі ва Украіне ён ахарактарызаваў як тэрарызм.

Прэм’ер таксама стрымана выказаў незадаволенасць цяперашнім знешнепалітычным курсам ЗША. Паводле яго слоў, ён рэгулярна сутыкаецца з крытыкай выбаршчыкаў за недастатковую рашучасць, у той час як саюзнікі Эстоніі з наймагутнейшай дзяржавы свету заклікаюць яго ўстрымлівацца ад рэзкіх заяваў.

Міхал нагадаў, што Эстонія ў сукупнасці выдаткоўвае на патрэбы НАТА амаль 7% ВУП і ўдзельнічае ў абароне ўсходняга флангу альянсу. У кастрычніку краіна абвясціла пра планы пабудаваць на мяжы з Расіяй 150 бункераў у рамках стварэння Балтыйскай лініі абароны.

За апошні год Эстонія таксама заключыла кантракты на набыццё дзевяці амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS з ракетамі М57 далёкасцю да 300 кіламетраў, а таксама дзевяці паўднёвакарэйскіх ракетных комплексаў Chunmoo з падобнай далёкасцю. Акрамя таго, краіна плануе пастаянна размяшчаць найбольш баяздольныя падраздзяленні бліжэй да ўсходняй мяжы і рыхтуецца да «актыўнай абароны» ў выпадку расійскага ўварвання.

Раней Талін неаднаразова сутыкаўся з пагрозамі з боку пракрамлёўскіх інтэрнэт-троляў, якія заяўлялі пра магчымасць стварэння так званай «народнай рэспублікі» ва ўсходнім павеце Іда-Вірумаа, дзе пераважную частку насельніцтва складаюць этнічныя рускія. Разведвальныя службы краін НАТА таксама папярэджвалі пра магчымыя гібрыдныя аперацыі Крамля або прамое ваеннае нападзенне Расіі на Эстонію.

Уладзімір Пуцін, са свайго боку, рэгулярна заяўляе, што нібыта не хоча вайны з Еўропай, але гатовы даць адпор у выпадку неабходнасці. На нядаўнім саміце «Расія — Афрыка» ён сярод магчымых сцэнарыяў назваў сітуацыю ў Балтыйскім моры падобнай да той, што склалася ў Персідскім заліве. «Мы гэтага не хочам, але на любы выклік адкажам», — заявіў расійскі прэзідэнт.

Каментары8

  • Юзік
    30.10.2026
    І гэта факт
    Гэта рэал паліцік самы сапраўдны: казаць так, як ёсць
  • Правильно
    31.10.2026
    путин Х*ЙЛОООО, ЛА ЛА ЛА ЛА ЛА ЛАААА!!!!!!))))
  • 1
    31.10.2026
    Он называети вещь своими именами

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць