БЕЛ Ł РУС

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску

25.11.2026 / 20:06

Nashaniva.com

У расійскім Сочы шукаюць 35‑гадовую грамадзянку Беларусі Алену Валуеву, якая знікла пасля прыезду ў гэты горад. Яе пошукам займаецца пошукава-выратавальны атрад «Фенікс».

Апошні раз жанчыну бачылі ў Сочы ў чэрвені 2026 года. Пасля гэтага яна перастала выходзіць на сувязь. На момант публікацыі арыенціроўкі яе месцазнаходжанне заставалася невядомым.

На выгляд Алене Валуевай 30—35 гадоў, яе рост — 165—174 сантыметры, яна хударлявага целаскладу. У жанчыны доўгія русыя валасы і карыя вочы. Адметная прыкмета — татуіроўка ў выглядзе мікрафона на запясці правай рукі.

Тых, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць у пошукава-выратавальны атрад «Фенікс» па тэлефоне +375 (29) 222-10-19. Сувязь таксама магчымая праз Viber, WhatsApp і Telegram.

Чытайце таксама:

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

Каментары да артыкула