Грамадства

«Знайшлі тэлефон, праз 9 дзён — заплечнік». У Германіі больш за месяц шукаюць 38‑гадовага беларуса

У пачатку кастрычніка ў Германіі знік 38‑гадовы Арцём Аляксееў. Паводле слоў ягонай жонкі Таццяны, мужчына працуе дальнабойшчыкам і быў у рэйсе. Апошні раз ён выходзіў на сувязь у пачатку кастрычніка. Таццяна звярнулася ў міліцыю і пошукава-выратавальны атрад «Анёл», а таксама падтрымлівае сувязь з нямецкай паліцыяй, аднак дагэтуль нічога не ведае пра лёс Арцёма, піша «Анлайнер».

Па словах Таццяны, Арцём знаходзіўся ў рэйсе са жніўня. Апошні раз сужэнцы размаўлялі яшчэ 4 кастрычніка.

«Усё было добра, мы пагаварылі, і ён пайшоў спаць. На наступны дзень муж паехаў далей па маршруце ў Германіі і па нейкай прычыне павярнуў руль направа — усе чатыры правыя колы ўдарыліся аб адбойнік і спусцілі. Гэта інфармацыя ад дальнабойшчыкаў. Арцём тэлефанаваў механіку, здымаў для яго відэа і паказваў пашкоджанні. Яму адказалі, што дапамога будзе пазней».

Усё апісанае вышэй, паводле слоў Таццяны, адбылося ў нямецкім горадзе Анвайлер-ам-Трыфельс. Пра наступныя дзеянні мужа жанчына таксама ведае са слоў іншых дальнабойшчыкаў.

Вядома, што Арцём вырашыў застацца ў кабіне машыны. Пазней у нейкі момант прыехала паліцыя, пасля беларус апынуўся ў паліцэйскім участку праз парушэнне. Там у яго забралі правы — пра гэта Таццяна даведалася ўжо ад паліцыі.

«Разам з супрацоўнікамі паліцыі ён ездзіў да банкамата — хацеў зняць грошы, каб аплаціць штраф, але не атрымалася. Яны зноў прыехалі ў аддзяленне, дзе Арцёму сказалі пасяліцца ў гатэлі. І тут мой муж пайшоў у невядомым кірунку — проста гуляць па горадзе.

На наступны дзень, 6 кастрычніка, яму патэлефанаваў наш агульны сябар. Паводле ягоных слоў, Арцём быў у прыгнечаным стане і нават плакаў праз тое, што нарабіў. Пасля муж больш не адказваў на тэлефонныя званкі: гудкі ішлі, але слухаўку ён не браў. Сябар усё ж здолеў датэлефанавацца да яго ў той жа вечар. Накшталт усё было добра, але чамусьці сувязь хутка перапынілася».

З ночы 6 кастрычніка Арцём больш не выходзіў на сувязь. Пазней Таццяна даведалася, што муж згубіў тэлефон. Яго знайшлі і аднеслі ў бюро знаходак, дзе зарадзілі і адказалі на адзін з уваходных званкоў. Яшчэ праз дзевяць дзён у адным з паркаў горада Ландау знайшлі заплечнік зніклага — у ім былі ўсе дакументы і планшэт.

У той жа дзень, 15 кастрычніка, Таццяна звярнулася з заявай пра знікненне мужа ў міліцыю ў Беларусі. Паводле слоў жанчыны, увесь гэты час родныя чакалі і спадзяваліся, што мужчына ўсё ж выйдзе на сувязь.

Пра знікненне беларуса таксама паведамілі нямецкай паліцыі, а пазней інфармацыю пра пошукі пачалі распаўсюджваць у тыктоку. Таццяне дапамагаюць Эдыта, якая жыве ў Германіі і сама звязалася з сям'ёй зніклага, Святлана і яшчэ некалькі неабыякавых людзей.

«У сацыяльных сетках нам напісалі, што ў горадзе Херсхайм бачылі бяздомнага. Паліцыя з'ездзіла і праверыла гэтую інфармацыю. Мне паведамілі, што гэта мясцовы жыхар, які не размаўляе па-руску. Пазней з'явілася інфармацыя ад дальнабойшчыкаў, што падобнага чалавека бачылі ў іншым горадзе. Паводле расказаў, мужчына збіраў пластыкавыя бутэлькі. Гэта не ўкладваецца ў мяне ў галаве. Таму я думаю, што Арцёма з кімсьці блытаюць. Пакуль нямецкая паліцыя не правярала гэту інфармацыю».

Паводле слоў жанчыны, паступалі паведамленні, што Арцём можа знаходзіцца ў горадзе Трыр. Інфармацыю, якую паведаміла адна з мясцовых жыхарак, ужо праверылі: у мясцовых жыхароў пыталіся, паказваючы фота беларуса. Аднак такога чалавека не бачылі ні на вакзале, ні ў крамах. Таксама былі накіраваныя запыты ў некалькі бальніц, моргаў і начлежак — падобнага чалавека там не знайшлі.

«Арцём жа без дакументаў. Таксама я дакладна ведаю, што з моманту яго знікнення — з 6 на 7 кастрычніка — ён зусім не мае грошай. Рэч у тым, што ягоная банкаўская праграма была прывязаная да сім-карты, аформленай на мяне. Мы былі ўпэўненыя, што зможам адсочваць яго перамяшчэнні па аплаце купляў, але апошняя аперацыя была 19 верасня. Тэлефон таксама згублены, а значыць, у яго няма ні капейкі».

Паводле слоў Таццяны, ёй усё часцей выказваюць здагадкі, што муж мог такім чынам проста пайсці з сям'і. Аднак сама жанчына выключае такі варыянт.

«Думаю, што з Арцёмам нешта здарылася: альбо страта памяці, альбо нешта самае страшнае… Муж ніколі раней не знікаў вось так раптоўна. Я вельмі баюся, каб у яго не пачалася дэпрэсія… Не веру і ў тое, што ён мог столькі дзён недзе з кімсьці выпіваць. Урэшце, ён мог бы патэлефанаваць мне і сказаць, што ўсё добра. Адзіныя яго сябры — гэта калегі-дальнабойшчыкі, яны б таксама мне паведамілі. І хавацца яму няма ад чаго: машыну адрамантавалі, а пашкоджанні адбойніка аплаціць фірма. Таму хавацца, уцякаць — не, наўрад ці справа ў гэтым».

Тых, хто валодае інфармацыяй пра зніклага, просяць паведаміць па тэлефонах пошукава-выратавальнага атрада «Анёл»: 7733, +375 29 294-80-04, +375 29 270— 77‑33 або 102.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»16

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма10

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць