БЕЛ Ł РУС

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам

25.11.2026 / 20:52

Nashaniva.com

Кансорцыум на чале з амерыканскім бізнэсменам Тодам Боэлі дамовіўся аб набыцці 100% замежных актываў расійскай кампаніі «Лукойл». Замест грашовай аплаты пакупнікі перададуць акцыі «Лукойла» і іншых расійскіх кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыйнымі абмежаваннямі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кансорцыума, апублікаваным на платформе Business Wire.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Salvatore Cavalli

У кансорцыум уваходзяць амерыканскія кампаніі Eldridge і Xtellus Partners, дзяржаўная карпарацыя DFC, а таксама кампанія Catena Investment Holding з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Кошт здзелкі не раскрываецца.

Перададзеныя акцыі будуць захоўвацца на рахунку з абмежаваным доступам на працягу пяці гадоў або да моманту зняцця санкцый. Для завяршэння здзелкі неабходныя дазвол Міністэрства фінансаў ЗША і згода іншых рэгулятараў.

У здзелку ўваходзяць нафтагазавыя актывы ў 11‑ці краінах з агульнай здабычай каля 350 тысяч бараляў нафтавага эквіваленту за суткі. Таксама прадугледжана набыццё трох нафтаперапрацоўчых заводаў у Балгарыі, Нідэрландах і Румыніі агульнай магутнасцю каля 350 тысяч бараляў за суткі, міжнароднага нафтавага трэйдара Litasco і больш як 2 тысячы аўтазаправачных станцый у 16 краінах.

Пасля завяршэння здзелкі «Лукойл» цалкам выйдзе са складу акцыянераў LUKOIL International.

Чытайце таксама:

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны

Расія прадасць ЗША актывы «Лукойла»

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну

Каментары да артыкула