БЕЛ Ł РУС

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»

25.11.2026 / 21:10

Nashaniva.com

Расія хоча зламаць Украіну холадам, наўмысна б’е па ЦЭЦ і электрастанцыях. Гэтай зімой гэта будзе пытаннем выжывання. Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і фонд Bysol абвясцілі сумесны збор сродкаў «Цяпло для Украіны». Сабраныя грошы пойдуць на набыццё генератараў для трох украінскіх устаноў.

Расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры пакідаюць людзей без электрычнасці. Гэта ўскладняе ацяпленне памяшканняў, падтрыманне сувязі і працу неабходнага абсталявання. Пры адключэннях электрычнасці можа спыняцца і водазабеспячэнне, калі не працуюць помпы. Генератары дазваляюць падтрымліваць функцыянаванне жыццёва важных сістэм.

Арганізатары плануюць сабраць 15 тысяч еўра да 25 снежня 2026 года. За гэтыя грошы мяркуецца набыць генератары для трох устаноў:

Генератары плануюць набыць непасрэдна ва Украіне ў адпаведнасці з узгодненымі патрэбамі атрымальнікаў. Абсталяванне павінна забяспечыць установам рэзервовае электразабеспячэнне і дазволіць працягваць працу падчас адключэнняў.

За закупку, дастаўку і перадачу генератараў будуць адказваць Bysol і Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне. Пасля перадачы абсталявання фонд апублікуе справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў. Арганізатары і партнёры таксама раскажуць пра вынікі збору і перадачу дапамогі.

Далучыцца да акцыі можна, ахвяраваўшы любую пасільную суму. Беларусаў, якія жывуць за мяжой, таксама заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра збор сярод сяброў, калег і беларускіх супольнасцяў.

Ахвяраваць грошы на цяпло для Украіны можна тут.

Чытайце таксама:

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне

Каментары да артыкула