БЕЛ Ł РУС

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

26.11.2026 / 08:08

Nashaniva.com

У трэцім сезоне будзе 15 эпізодаў.

Скрыншот з відэа трэйлера

Кампанія HBO раскрыла дату выхаду трэцяга сезона серыяла «Бальніца Піт». Медыцынскае шоу вернецца ўжо 7 студзеня — у ноч з 7 на 8 студзеня паводле Мінску. У працяг зноў увойдуць 15 эпізодаў.

HBO размясціла сёння трэйлер, дзе супрацоўнікі бальніцы дастаюць стыкеры, на якіх маркерам намалявана — 7 студзеня.

«Бальніца Піт» расказвае пра звычайную змену супрацоўнікаў аддзялення неадкладнай дапамогі ў Пітсбургу, дзе кожны эпізод ахоплівае адну гадзіну з жыцця герояў.

Падзеі новага сезона разгорнуцца ў лістападзе — напярэдадні амерыканскіх святаў. У ЗША ў гэтым месяцы адзначаюць Дзень ветэранаў (11 лістапада) і Дзень падзякі (26 лістапада).

У гэтым годзе «Бальніца Піт» была названа найлепшым драматычным серыялам года, а акцёр Ноа Уайлі, які грае галоўную ролю ў фільме доктара Рабінавіча, атрымаў прэмію «Эмі» як найлепшы акцёр, а таксама быў прызнаны часопісам People самым сэксуальным мужчынам 2026 года.

Чытайце таксама:

Самым сэксуальным мужчынам 2026 года прызналі зорку серыяла «Бальніца Піт»

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Серыял «Бальніца Піт» — 15 неймаверных гадзін змагання за жыцці

Каментары да артыкула