Кіно22

Самым сэксуальным мужчынам 2026 года прызналі зорку серыяла «Бальніца Піт»

У інтэрв’ю выданню People Ноа Уайлі прызнаўся, што спачатку палічыў гэтую навіну чыімсьці жартам.

Ноа Уайлі. Фота: Jesse Grant/Variety via Getty Images 

55‑гадовы амерыканскі акцёр Ноа Уайлі стаў самым сэксуальным мужчынам у свеце ў 2026 годзе паводле версіі часопіса People. Ён вядомы па галоўнай ролі ў серыяле «Бальніца Піт».

У інтэрв’ю выданню Уайлі прызнаўся, што спачатку палічыў гэтую навіну чыімсьці жартам. Акцёр расказаў, што даведаўся пра свой новы статус падчас здымак у Ірландыі, калі яму патэлефанаваў яго піяр-менеджар.

Акцёр расказаў, як жонка Сара пераканала яго прыняць званне самага сэксуальнага мужчыны 2026 года.

«Менавіта яна стала прычынай, па якой я пагадзіўся. Сара была вельмі задаволеная, бо гэта сведчыць пра яе добры густ», — пажартаваў акцёр.

Паводле слоў Уайлі, жонка лічыць яго вартым гэтага звання не толькі дзякуючы знешнасці, але і за чалавечыя якасці, стаўленне да сям’і і дзяцей.

Артыст таксама расказаў пра рэакцыю дзяцей. Яго 24‑гадовы сын Оўэн папярэдзіў, што новае званне можа прыцягнуць да бацькі нядобразычліўцаў. А 21‑гадовая дачка Одэн паабяцала яшчэ доўга паджартоўваць з яго.

У інтэрв’ю Уайлі ўспомніў і пачатак адносін з Сарай. У той час ён часта рабіў ёй падарункі ўласнымі рукамі: збіраў альбомы з фотаздымкамі іх спатканняў, пісаў вершы і маляваў.

Пара пазнаёмілася ў 2010 годзе, а ў чэрвені 2014‑га пажаніліся. Пара выхоўвае 11‑гадовую дачку Фрэнсіс. У акцёра таксама ёсць двое старэйшых дзяцей ад першага шлюбу з Трэйсі Уорбін.

Каментары2

  • ?!
    27.10.2026
    лицо помятое, обросшее, на бомжа похож, хотел бы я посмотреть на жюри, у кого там такие вкусы, наверное, бабки под 80
  • не цынікі
    27.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць