На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры
У Магілёўскім раёне ўздоўж аўтамабільных дарог пачалі ўсталёўваць фігуры ласёў, якія свецяцца ў цемры. Ініцыятарам гэтай акцыі выступіла Дзяржаўтаінспекцыя.
Макеты будуць размяшчаць на патэнцыйна небяспечных участках, дзе існуе высокая рызыка сутыкнення аўтамабіляў з дзікімі жывёламі.
Першая такая фігура ўжо з'явілася на трасе Р-93 Магілёў — Бабруйск, за вёскай Досава Сяліба.
Макеты пакрытыя святлоадбівальнай плёнкай, таму ў цемры святло фар дазваляе кіроўцам заўважыць іх загадзя.
У Дзяржаўтаінспекцыі разлічваюць, што незвычайныя фігуры дапамогуць павысіць пільнасць аўтамабілістаў і нагадаюць пра неабходнасць зніжаць хуткасць на небяспечных участках, асабліва ў начны час.
Інспектары таксама заклікаюць кіроўцаў строга выконваць правілы дарожнага руху і быць уважлівымі за рулём.
Чытайце таксама:
У Столінскім раёне з'явіўся «разумны» пешаходны пераход
У Івацэвічах мужчына раскідаў на дарозе цвікі-«вожыкі», пратэстуючы супраць інтэнсіўнага руху
Гадзіны пік не падаўжаюць дарогу? Колькі часу займае паездка па лініях мінскага метро