«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева
Былы палітвязень Віктар Бабарыка на сваёй старонцы ў фэйсбуку даў «адкрыты адказ на адкрыты ліст да мяне ад Вадзіма Пракоп'ева».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
«Паважаны Вадзім, выкрываць хлусню, даваць ацэнкі, выказваць сваё меркаванне і рабіць прапановы — абсалютная ісціна ў нармальным грамадстве, і з гэтай банальнасцю не паспрачаешся. Праўда, рабіць гэта можна рознымі спосабамі, але пра густы не спрачаюцца.
Таксама нельга адмаўляць і неабходнасці змен у дзейнасці любой арганізацыі, калі яна неэфектыўная. Але рабіць гэта трэба з удзелам усіх зацікаўленых, якія прызнаюць неабходнасць такой працы.
Таму я тройчы пацвярджаў сваю гатоўнасць удзельнічаць у сустрэчах, пра якія кажа Сяргей, і на будучыню таксама пацвярджаю: у любы загадзя ўзгоднены час і ў любым загадзя ўзгодненым месцы, з удзелам усіх зацікаўленых (Ціханоўская Святлана, Ціханоўскі Сяргей, Цапкала Вераніка, Цапкала Валерый, Калеснікава Марыя і Бабарыка Віктар).
А жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн», — напісаў Бабарыка, суправадзіўшы апошняе сцвярджэнне ўсмешлівым смайлікам.
Чытайце таксама:
Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў
Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар