Меркаванні

Пракоп'еў пераконвае, што Бабарыка не выканае сваю місію, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы «маюць вялікую грамадскую карысць»

Бізнэс-менеджар Вадзім Пракоп'еў даслаў у «Нашу Ніву» з ЗША свежую палітычную калонку, у якой заклікае ўсіх прызнаць у Сяргею Ціханоўскім рэфарматара беларускай апазіцыі. Тым, хто так не зробіць, ён прарочыць бязрадасны лёс. Прыводзім без купюр. 

«Калі Сяргей спусціўся ў ніжні інтэрнэт, я зажмурыўся. Разумеў, што зараз пачнецца. 

У стрымах Сяргея прасочвалася асабістая крыўда — справядлівая, улічваючы тое, як з ім абышліся ў Офісе. Але палітыку, дый наогул даросламу чалавеку, нельга крыўдаваць! 

Пры гэтым, я бачу вялікую грамадскую карысць у яго эмацыйных стрымах.

Даўно пара было выкрыць крывадушнасць і хлусню. Даўно пара было зрабіць работу, якую адмаўляліся рабіць беларускія журналісты.

Сяргей, агаляючы вантробы Офіса, дае нам дастаткова аргументаў і інсайдаў, каб сцвярджаць, што Офіс у яго цяперашнім выглядзе — гэта сімулякр і ў беларусаў няма прафесійнай апазіцыі. Гэта значыць, адсутнічае галоўны палітычны суб'ект, без якога не тое што перамога — само супрацьстаянне немагчымае.

Сяргей абазначае праблему сваёй мовай, з бальшавіцкай, мякка кажучы, прамалінейнасцю. Вось як бы гэта гучала, калі б тую ж праблему фармуляваў я:

Чаму Офіс у яго сённяшнім выглядзе — тупіковая галіна эвалюцыі беларускага супраціву?

  1. Страціў сувязь з беларусамі ўнутры краіны. Паслядоўна грэбаваў унутранай аўдыторыяй на карысць заходніх партнёраў.
  2. Не здолеў прапанаваць пераканаўчы праект будучыні. Сацыёлагі выказваюць гэта мяккай фармулёўкай: «Беларусы не хочуць жыць у Беларусі Лукашэнкі, але не хочуць жыць і ў Беларусі Ціханоўскай».
  3. Не здолеў кансалідаваць антылукашэнкаўскія сілы. Не здолеў скарыстаць інтэлектуальны патэнцыял беларускай грамадзянскай супольнасці. Паслядоўна праводзіць палітыку раз'яднання. Не здолеў (не хацеў) інтэграваць буйных палітычных фігур пасля іх вызвалення.
  4. Не здолеў (не хацеў) арганізаваць масавы палітычны рух. Нягледзячы на ўсе выдзеленыя рэсурсы, аказаўся арганізацыйна слабым.
  5. Пасіўна назірае за вызваленнем палітычных вязняў, не лічачы іх вызваленне прыярытэтам. Не робіць крокаў па стварэнні ўмоў для іх абмену. Няхай Амерыка адказвае за дыялог, а Еўропа — за ціск. У гэтай наіўнай формуле — уся пазіцыя Офіса. Злачынна мала зроблена для падтрымкі сем'яў вязняў.
  6. Офіс не здолеў сфармуляваць рэалістычную стратэгію прыходу да ўлады. Пры ўсіх наяўных рэсурсах не займаецца падрыхтоўкай новых нацыянальных эліт. Не можам жа мы праграму «Кадравы рэзерв» лічыць сур'ёзным праектам.
  7. Офіс не прапанаваў сістэмы выбарнасці і змяняльнасці кіраўнікоў. Не забяспечыў зваротнай сувязі з грамадствам. Не забяспечыў справаздачнасці і празрыстасці. Залежнасць ад беларусаў — 0%. Залежнасць ад заходніх донараў — 100%. Розныя наратывы для заходняй і беларускай аўдыторый. Калі меркаваць па меседжах Святланы для заходняй аўдыторыі, то ў Беларусі дзейнічае падполле, а за мяжой працуе паўнавартасны ўрад у выгнанні!
  8. Катастрафічная кадравая палітыка. Адмоўная селекцыя. У Офісе і Кабінеце працуюць людзі, якія дыскрэдытавалі сябе дзеяннямі супраць беларусаў. І наадварот, таленавітыя і прынцыповыя людзі не падзяляюць метадаў кіраўніцтва і пакідаюць арганізацыю.
  9. Міжнародная палітыка Офіса па-камсамольску наіўная і неэфектыўная. Адарваная ад міжнароднага кантэксту, не ўлічвае геапалітычных рэалій.
  10. Карпаратыўная культура Офіса — гэта культура НДА, а не палітычна адказнага гульца з дзяржаўным бачаннем. Адсутнічае стратэгічнае мысленне. Наўмысная адмова ад пошуку незалежнага фінансавання. Паходы да Сораса — гэта не фандрайзінг, гэта шлях да абмежаванняў у палітыцы. Дзіўная юрыдычная форма. Адсутнічае нават элементарнае справаводства.
  11. Узаемная грантавая залежнасць Офіса і апазіцыйных СМІ адбіваецца на свабодзе слова, дэвальвуе каштоўнасці і падрывае давер грамадзянскай супольнасці.
  12. І ўсё гэта — не проста тактычныя памылкі, слабасці і недахопы. У ўсяго гэтага ёсць сур'ёзныя стратэгічныя наступствы: нас няма як фактару міжнароднай палітыкі.

Офіс, валодаючы неверагоднымі рэсурсамі, згуляў у слабую гульню, не змог капіталізаваць патэнцыял 2020 года. Нас няма за сталом перамоў, і нашы інтарэсы не будуць улічаныя ў магчымай здзелцы паміж Масквой і ЕС.

Дыягназ пастаўлены. Рознымі людзьмі, рознай мовай. Віктар Бабарыка, Уладзімір Мацкевіч, Іван Краўцоў і многія эксперты — нават калі паспрачаюцца са мной у дэталях, не разыдуцца са мной у галоўным: дэмсілы даўно знаходзяцца ў глыбокім сістэмным крызісе.

Што з гэтым рабіць? Некаторыя палітолагі лічаць, што трэба чакаць з'яўлення «трэцяй хвалі апазіцыі». У Сяргея Ціханоўскага больш практычная ідэя — круглы стол на шасцярых.

Здавалася б, сядай ды размаўляй. У кожнага з шасцярых, я ўпэўнены, будзе свой рэцэпт выхаду з тупіка. Кожны з шасцярых заслужыў месца за такім круглым сталом. Чаму не? Але, мяркуючы па каментарах Марыі і Віктара, апублікаваных «Люстэркам» 24 лістапада, мой прагноз тыднёвай даўніны рызыкуе спраўдзіцца: «яны пагрэбуюць саюзам з гучным і грубым Ціханоўскім».

Дарагія Маша і Віктар, адчуваю сваім абавязкам сказаць вам наступнае: мяч на вашым баку. Ад вас цяпер залежыць курс.

«Грэблівасць — пачуццё інфантыльнае», — сказаў неяк добры пісьменнік. Сяргей, якім бы «нявыхаваным» ён ні быў, — ваш палітычны саюзнік.

Ён зняў белае паліто і зрабіў усю непрыемную работу, праклаўшы вам шлях. Зрабіў усё, каб паставіць пытанне рубам, прыняў на сябе ўвесь хейт і ўсю крытыку і нават не прэтэндуе на месца ў кіраўніцтве.

Я вам скажу, што будзе, калі вы, Віктар і Маша, не скарыстаецеся фортачкай магчымасцяў, якую для вас адчыніў Сяргей.

Маша, вы не прападзеце. Вы станеце нямецкай зоркай сярэдняй велічыні ў гуманітарнай сферы. Ваш палітычны ўплыў застанецца нязначным.

Віктар, вы станеце дзэн-філосафам. Ваша жыццёвая місія застанецца нявыкананай.

Офіс ачомаецца ад чарговага крызісу і працягне сваю (не сваю) палітыку. Журналісты не зададуць ніводнага вострага пытання.

Альтэрнатыўнага палітычнага Офіса не ўзнікне. Жыццё ОСЦ донары яшчэ доўга будуць падтрымліваць на грантавых прэпаратах, а рэсурсы тым часам скончацца ва ўсіх астатніх.

У Беларусі доўга не будзе нармальнай апазіцыі проста таму, што вам не захацелася канфрантацыі ў лістападзе 2026 года.

Дарагія Віктар і Маша, калі вы ставіце перад сабой вялікія палітычныя мэты, лепшага моманту не будзе».

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін15

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін15

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць