Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну
Вядомы французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё стане перад судом па абвінавачанні ў згвалтаванні актрысы Шарлот Арну. Пра гэта паведамляе французскае выданне Le Parisien.
Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images
Як сцвярджае Арну, у 2018 годзе, калі ёй было 22 гады, Дэпард'ё двойчы прымусіў яе да аральнага сэксу ў сваім доме ў Парыжы. Актрыса прыйшла туды на неафіцыйную сумесную рэпетыцыю спектакля.
Рашэнне пачаць крымінальны працэс было прынятае яшчэ ў верасні 2025 года, але адвакаты акцёра яго абскардзілі. Цяпер суд пацвердзіў, што разгляд справы ўсё ж адбудзецца. Арну заяўляла пра два эпізоды згвалтавання, якія, паводле яе слоў, адбыліся 7 і 13 жніўня 2018 года. Аднак цяпер суд пастанавіў разглядаць толькі першы з іх.
Сам Дэпард'ё настойваў, што ягоныя стасункі з актрысай былі добраахвотнымі.
У маі 2025 года акцёра прызналі вінаватым у сэксуалізаваным гвалце падчас здымак фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе. Яму прысудзілі 18 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна. Спачатку Дэпардзьё падаў апеляцыю на прысуд, але ў сярэдзіне лістапада 2026 года адклікаў яе і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.
21 лістапада Дэпард'ё і пісьменнік Мішэль Уэльбек сталі фігурантамі дасудовага расследавання па новай справе аб сэксуалізаваным гвалце падчас здымак фільма «Спа», якія праходзілі ў 2018 годзе.
Чытайце таксама:
Акцёра Дэпард'ё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»
Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце