Французскі акцёр Жэрар Дэпардз’ё адклікаў апеляцыю на прысуд па справе аб сэксуалізаваным гвалце, вынесены яму ў 2025 годзе. Ён прызнаў, што яго паводзіны ў дачыненні да пацярпелых жанчын былі абразлівымі, і папрасіў у іх прабачэння. Гэта першы выпадак, калі Дэпард'ё публічна папрасіў прабачэння за свае паводзіны.

«Мяне прызналі вінаватым. Я чую гэты прысуд і прымаю яго», — напісаў 77‑гадовы Дэпард'ё ў заяве для прэсы.
Актор прызнаў, што многія яго жарты і жэсты маглі абражаць жанчын, нават калі ён не меў такога намеру. Паводле яго, ён зразумеў, што наяўнасць або адсутнасць намеру абразіць не змяншае нанесенай шкоды. Дэпард'ё таксама адзначыў, што часы змяніліся, і назваў сябе часткай свету, якога больш не існуе.
Абвінавачанні супраць акцёра тычыліся здымак фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе. Адна з пацярпелых, мастачка-пастаноўшчыца карціны, сцвярджала, што Дэпард'ё хапаў яе за талію, жывот і грудзі. Другая жанчына, памочніца рэжысёра, скардзілася на непажаданыя дотыкі да грудзей і ягадзіц.
Гэта першая справа супраць Дэпард'ё, якая дайшла да суда. Агулам у падобных паводзінах яго абвінавачвалі каля 20 жанчын.
У маі 2025 года суд прызнаў акnjра вінаватым і прысудзіў яму паўтара года пазбаўлення волі ўмоўна. Тады Дэпард'ё сваёй віны не прызнаваў.
Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт
«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца». У Парыжы ідзе судовы працэс над Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце
У Парыжы сёння пачнецца першы судовы працэс супраць Жэрара Дэпард'ё — яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
Каментары