У Стаўбцоўскім раёне дырэктарка школы наймала на працу «мёртвых душ»
У Стоўбцах вынеслі прысуд дырэктарцы адной са школ Стаўбцоўскага раёна, якая прысвойвала заробкі людзей, фіктыўна аформленых на працу ў навучальную ўстанову. Пра гэта паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляецца, са жніўня 2022 года па сакавік 2026‑га дырэктарка прымала на розныя пасады людзей, якія насамрэч у школе не працавалі. Іншым супрацоўнікам яна даручала ўносіць у табелі непраўдзівыя звесткі пра адпрацаваныя фіктыўнымі работнікамі гадзіны.
Налічаныя заробкі людзі, аформленыя на працу толькі на паперы, перадавалі дырэктарцы. Такім чынам яна прысвоіла больш за 7900 рублёў.
На судзе жанчына сваёй віны не прызнала, аднак цалкам кампенсавала нанесеную школе шкоду.
Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў паўтара года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»), штраф у памеры 300 базавых велічынь (13 500 рублёў), а таксама забараніў на працягу пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады.
Чытайце таксама:
Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка
На Магілёўшчыне малады ляснічы заганяў лес налева, а грошы траціў на стаўкі
У Мінску работніца ламбарда скрала больш за 125 тысяч для ставак у казіно
Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны