Грамадства

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

Былому рэктару Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ўмоўна за фіктыўнае залічэнне 95 студэнтаў, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Мікалай Гаўрычэнка. Фота: sb.by

Як паведамляе дзяржаўная газета «Витьбичи», У 2020—2022 гадах кіраўнік ВНУ даваў падначаленым незаконныя распараджэнні фіктыўна залічваць абітурыентаў на бюджэтныя месцы. Сярод іх былі людзі, якія нават не падавалі дакументаў на паступленне, а таксама тыя, хто ўжо вучыўся ў акадэміі. Усіх фіктыўна залічаных адлічвалі яшчэ да 1 верасня.

Такім чынам кіраўніцтва навучальнай установы спрабавала схаваць недабор студэнтаў і фальсіфікавала дзяржаўную статыстыку.

Суд прызнаў былога рэктара вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Акрамя чатырох гадоў пазбаўлення волі, яму прызначылі штраф у памеры 18 тысяч рублёў і забаранілі на працягу пяці гадоў займаць кіраўнічыя пасады. Аднак выкананне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі адтэрмінавалі на тры гады, таму ў калонію ён пакуль не трапіць.

У публікацыі «Витьбичей» імя былога рэктара не называлася. Раней пракуратура паведамляла, што гаворка ідзе пра навучальную ўстанову сельскагаспадарчага профілю, а цяпер дзяржаўная газета ўдакладніла, што яна знаходзіцца ў Віцебску.

Гэтыя звесткі дазваляюць меркаваць, што гаворка ідзе пра Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, якую ў 2020—2022 гадах узначальваў Мікалай Гаўрычэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць