БЕЛ Ł РУС

Хлопец скраў у мінскім аэрапорце даражэзны каньяк і паехаў гуляць на Зыбіцкую

27.11.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Міліцыя затрымала 28‑гадовага мужчыну, які скраў з крамы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск бутэльку дарагога алкаголю коштам 1100 рублёў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі асобу падазраванага. У яго не было авіябілетаў ні на гэты дзень, ні на іншыя даты. Высветлілася, што мужчына прыехаў у аэрапорт разам з сябрам, які сустракаў дзяўчыну з рэйса.

Пакуль чакалі, 28‑гадовы мужчына зайшоў у краму, адсунуў дзверцы стэлажа з алкаголем, забраў бутэльку і схаваў яе пад курткай. Не заплаціўшы за тавар, ён выйшаў з крамы і пакінуў бутэльку ў машыне сябра, каб забраць пазней.

Пасля крадзяжу мужчына адправіўся ў бар на сталічнай вуліцы Зыбіцкай. Там яго і затрымалі — менш чым праз дзве гадзіны пасля злачынства.

Раней мужчына не быў судзімы. Супраць яго распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

На Магілёўшчыне малады ляснічы заганяў лес налева, а грошы траціў на стаўкі

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь

Каментары да артыкула