Грамадства

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

7 з 18 чалавек на стэндзе вышуку ў Лагойскім раёне — тыя, каго хочуць пакараць па палітычных матывах.

Гісторык Алесь Пашкевіч паказаў у фэйсбуку, як выглядае стэнд вышуку ў міліцыі Лагойскага раёна. На ім 18 чалавек.

Адзін з тых, каго расшуквае міліцыя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», сам Алесь Пашкевіч. Апроч яго, на стэндзе яшчэ шэсць чалавек, каго пераследуюць па палітычных прычынах. Агулам гэта 39%.

Гэта Дар'я Рублеўская і каліновец Дзяніс Урбановіч, якіх шукаюць за сувязь з «экстрэмісцкімі фармаваннямі», а таксама Канстанцін Шышко, Алена Кніга і Аляксандр Лагуноўскі па артыкуле за ўдзел у пратэстах. Таксама ў вышуку Вольга Сінялёва. Гэта дзяўчына, якую судзілі па незвычайным артыкуле «парушэнне роўнасці грамадзян» — за тое, што не здала кватэру супрацоўніцы пракуратуры.

За ўхіленне ад выплатаў на ўтрыманне дзяцей шукаюць семярых чалавек. Гэта Дзмітрый Драгун, Уладзімір Зелянко, Арсеній Мядзведзеў, Кацярына Лапіцкая, Дзмітрый Машароўскі, Святлана Башура і Сяргей Пратасоўскі (у яго сярод абвінавачванняў і аліменты, і крадзёж).

Якія артыкулы ў астатніх? 

Максіма Ляцягу падазраюць у раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры), Вадзім Баркоўскі праходзіць па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў). 

Яшчэ двух хочуць асудзіць за ўхіленне ад прызыву. Гэта Уладзіслаў Ціханкоў і Ігнат Войтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць