У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ
27 лістапада, у Дзень Герояў і гадавіну Слуцкага збройнага чыну, байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку Народнага мемарыяла памяці загінулых абаронцаў на Майдане Волі ў Запарожжы, паведаміла прэс-служба Палка.
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Для байцоў-каліноўцаў гэта ўжо стала традыцыяй — даглядаць месца, дзе ўсталяваныя сцягі, кожны з якіх сімвалізуе аднаго з пабрацімаў, што загінулі ў баях на гэтым кірунку. Яны расчысцілі тэрыторыю, паправілі сцягі і ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за свабоду Украіны і будучыню Беларусі.
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Байцы заклікалі ўсіх, незалежна ад таго, дзе яны цяпер знаходзяцца — у Кіеве ці Варшаве, Віцебску ці Вашынгтоне, Слуцку ці Вільні, — згадаць усіх, хто заплаціў найвялікшую цану за свабоду.
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Фота: t.me/KalinouskiPolk
Чытайце таксама:
Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны
У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка