Грамадства

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

Грамадзяніна Беларусі затрымлівалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення разведкі з сілавой падтрымкай Корпуса аператыўна-раптоўнага дзеяння Нацыянальнай паліцыі (КАРД). У Польшчы беларускага добраахвотніка падазраюць у дзейнасці на карысць замежнай разведкі і падрыўных дзеяннях, піша «Радыё Свабода».

Беларуса затрымлівалі з сілавой падтрымкай Корпуса аператыўна-раптоўнага дзеяння Нацыянальнай паліцыі (КАРД). Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома «Радыё Свабода» з інфармаваных крыніц, беларуса затрымалі 16 лістапада, але праз два дні вызвалілі, бо суд адмовіў пракурорам у яго арышце для экстрадыцыі. Але гэтае рашэнне яшчэ не азначае, што Украіна адмовіла Польшчы ў экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі ў Польшчу.

Што вядома пра беларуса

Гэты грамадзянін Беларусі праходзіць вайсковую службу ва Узброеных сілах Украіны, мае баявы досвед і адзнакі за службу, быў паранены. Ва Украіне ён жыве стала, мае сям’ю. У вайсковай часці беларусу далі пазітыўную характарыстыку, адзін з вайскоўцаў, маёр юстыцыі, прапанаваў суду сваю заруку за яго. Але такая мера не ўплывае на рашэнне аб экстрадыцыйным арышце. На момант затрымання беларуса ўкраінскія пракуроры яшчэ не мелі афіцыйнага звароту Польшчы аб яго экстрадыцыі, але паспелі праінфармаваць польскі бок аб затрыманні.

Беларускага грамадзяніна затрымалі на падставе «чырвонай» карткі Інтэрпала, выдадзенай у сакавіку 2025 года. У той жа час у польскіх і ўкраінскіх матэрыялах справы не супала дата нараджэння затрыманага. Імя затрыманага высветліць не ўдалося.

У чым яго абвінавачвае Польшча

У Польшчы грамадзяніну Беларусі інкрымінуюць артыкул 258 § 1 («удзел у дзейнасці іншаземнай разведвальнай службы»), артыкул 130 § 7 у спалучэнні з артыкулам 65 § 1 і артыкулам 12 § 1 («падрыўныя дзеянні і сабатаж») Крымінальнага кодэкса Польшчы. Ордар на арышт у жніўні 2024 года выдаў раённы суд Уроцлава, а ў снежні таго ж года — акруговы суд Уроцлава. Дэталяў аб канкрэтных дзеяннях беларуса ў адкрытых крыніцах знайсці не ўдалося.

Якія справы расследуюць ва Уроцлаве

Вядома, што ў 2024—2026 гадах праваахоўныя органы Уроцлава расследавалі шэраг гучных спраў паводле артыкулаў, якія інкрымінавалі і затрыманаму цяпер у Кіеве беларусу. Сярод іх:

  • справа аб падпалах у Гданьску, Гдыні і Марках вясной 2024 года, у якой затрымалі двух грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Польшчы, вырак яшчэ не вынеслі;
  • справа аб спробе падпалу зімой 2024 года лакафарбавага завода ва Уроцлаве, у якой фігуравалі ўкраінец і звязаныя з ім грамадзяне Беларусі, Польшчы і Украіны. Асудзілі пакуль толькі аднаго ўкраінца, які ў гэтым удзельнічаў. Суд першай інстанцыі пакараў яго 8 гадамі зняволення, а апеляцыйны суд зменшыў тэрмін пакарання да трох гадоў праз адсутнасць доказаў яго ўдзелу ў арганізаванай групе;
  • справа аб падпале будаўнічага гіпермаркета і гандлёвага цэнтра ў Варшаве, а таксама крамы IKEA у Вільні, у якой праходзіць грамадзянін Беларусі. Пракуратура накіравала яе ў суд, цяпер адбываецца судовы працэс;
  • справа аб спробе падпалу ўвосень 2024 года аб’екта ў Гданьску, у якой затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі, вырак пакуль не вынеслі. Гэтая справа стала адным з эпізодаў вялікага расследавання справы аб сетцы дыверсантаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы з пачатку 2024 года. У яе межах абвясцілі вышук некалькіх чалавек, завербаваных праз месенджары для падпалаў і актаў сабатажу ў Польшчы ў першай палове 2024 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць72

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў58

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць